Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.  » Том III. Кнiга I  » КЛІМ Канстанцін Пятровіч 

КЛІМ Канстанцін Пятровіч

[1900, в. Шані Пружанскага пав. Гродзенскай губ., цяпер Пружанскі р-н Брэсцкай вобл. — 4.12.1937, Масква, НКВД], студэнт. З бел. сялянскай сям’і. Падчас арышту студэнт 5 курса «МІІТа» (?). Арыштаваны 4.9.1937 у Маскве па адрасе: вул. Пятроўскія лініі, д. 2, кв. 331. Асуджаны камісіяй НКВД і пракуратуры СССР 27.11.1937 за «шпіёнскую дзейнасць на карысць Польшчы» да ВМП. Расстраляны на палігоне НКВД «Аб’ект Бутава». Рэабілітаваны 15.9.1989.

Кр.: Бутовский Полигон.

Кр. геагр.: Рапановіч. Слоўнік геаграфічных назваў.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".