Index » Reference books » Repressed literary men, scientists, educators, public and cultural figures of Belarus, 1794-1991. Volume I-III » Том III. Кнiга I » КЛІМОВІЧ Аляксандр Канстанцінавіч
[1899, в. Дабрынёва Мінскай губ., цяпер Дзяржынскі р-н Мінскай вобл. — 14.4.1939, Масква, «Камунарка», НКВД], супрацоўнік НКВД. З сям’і бел. рабочага. Атрымаў пачатковую адукацыю. Уступіў у ВКП(б). Падчас арышту начальнік аддзялення Галоўнага ўпраўлення дзяржаўнай бяспекі пры НКВД СССР. Арыштаваны 28.3.1938 у Маскве па адрасе: Пушкароў зав., д. 8, кв. 50. Асуджаны ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР 13.4.1939 за «ўдзел у контррэвалюцыйнай шпіёнска-тэрарыстычнай арганізацыі» да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны 25.6.1957.
Кр.: Расстрельные списки: Москва 1937—1941: «Коммунарка», Бутово. М., 2000.
Кр. геагр.: Назвы населеных пунктаў.
[From the book: vol. III, book 1, p. 494]
|
|
© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.