Index » Reference books » Repressed literary men, scientists, educators, public and cultural figures of Belarus, 1794-1991. Volume I-III » Том III. Кнiга I » ВІШНЯВЕЦКІ Мікалай Пятровіч
[1897, Магілёў — 1941, ГУЛАГ], вайсковец. У 1916 скончыў Маскоўскую школу прапаршчыкаў. У 1917 па даручэнні ваеннай арганізацыі Петраградскага камітэта РСДРП(б) вёў антываенную агітацыю сярод салдат. Арыштаваны ў ліп. 1917. З восені таго ж года старшыня штаба Чырвонай гвардыі Выбаргскага р-на Петраграда; камісар гвардыі Маскоўскага рэзервовага палка. У 1918 ваяваў супраць войск Доўбар-Мусніцкага і нямецкіх акупантаў. Член Вышэйшай ваеннай інспекцыі, член РВС Рэзервовай арміі. Са студз. 1919 член РВС Украінскага фронта, з лета 1919 у 1-й Коннай арміі, камісар 11-й кавалерыйскай дывізіі. У 1920-х г. скончыў Ваенную акадэмію імя Фрунзе. У 1930-я г. на дыпламатычнай рабоце ў Японіі. Потым на камандных пасадах у Чырвонай арміі. Арыштаваны ў 1938, асуджаны да зняволення ў канцлагерах. Загінуў у ГУЛАГу. Рэабілітаваны ў 1956. Імем В. названа вуліца ў Магілёве.
Літ.: Памяць: Гісторыка-дакументальная хроніка Магілёва. Мн., 1998.
|
|
© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.