Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.  » Том III. Кнiга I  » ВІШНЯВЕЦКІ Мікалай Пятровіч 

ВІШНЯВЕЦКІ Мікалай Пятровіч

[1897, Магілёў — 1941, ГУЛАГ], вайсковец. У 1916 скончыў Маскоўскую школу прапаршчыкаў. У 1917 па даручэнні ваеннай арганізацыі Петраградскага камітэта РСДРП(б) вёў антываенную агітацыю сярод салдат. Арыштаваны ў ліп. 1917. З восені таго ж года старшыня штаба Чырвонай гвардыі Выбаргскага р-на Петраграда; камісар гвардыі Маскоўскага рэзервовага палка. У 1918 ваяваў супраць войск Доўбар-Мусніцкага і нямецкіх акупантаў. Член Вышэйшай ваеннай інспекцыі, член РВС Рэзервовай арміі. Са студз. 1919 член РВС Украінскага фронта, з лета 1919 у 1-й Коннай арміі, камісар 11-й кавалерыйскай дывізіі. У 1920-х г. скончыў Ваенную акадэмію імя Фрунзе. У 1930-я г. на дыпламатычнай рабоце ў Японіі. Потым на камандных пасадах у Чырвонай арміі. Арыштаваны ў 1938, асуджаны да зняволення ў канцлагерах. Загінуў у ГУЛАГу. Рэабілітаваны ў 1956. Імем В. названа вуліца ў Магілёве.

Літ.: Памяць: Гісторыка-дакументальная хроніка Магілёва. Мн., 1998.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".