Index » Reference books » Repressed literary men, scientists, educators, public and cultural figures of Belarus, 1794-1991. Volume I-III » Том III. Кнiга I » ГУРЫН Яўген Іванавіч
[1895, в. Ярэмічы Навагрудскага пав. Мінскай губ., цяпер Карэліцкі р-н Гродзенскай вобл. — 16.8.1937, Масква, НКВД], партыйны дзеяч, верагодна, брат Міхаіла Гурына-Маразоўскага. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Падчас арышту сакратар Нагінскага гаркама ВКП(б) Маскоўскай вобл. Арыштаваны 22.6.1937 у Маскве па адрасе: вул. Вялікая Паштовая, д. 18/20. Асуджаны ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР 16.8.1937 за «ўдзел у контррэвалюцыйнай тэрарыстычнай арганізацыі» да ВМП. Расстраляны і пахаваны разам з іншымі ахвярамі на Данскіх могілках. Рэабілітаваны 22.9.1956.
Кр.: Расстрельные списки: Донское кладбище. 1934—1940. М., 1993. Вып. 1.
Кр. геагр.: Рапановіч. Слоўнік геаграфічных назваў.
|
|
© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.