Index » Reference books » Repressed literary men, scientists, educators, public and cultural figures of Belarus, 1794-1991. Volume I-III » Том III. Кнiга I » ДЗЯТЛАЎ Яфім Георгіевіч
[1894, в. Рабава Віцебскага пав., цяпер Віцебскі р-н — ?], навуковец. З сялянскай сям’і. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Удзельнік 2-й сусветнай вайны. Падчас арышту працаваў загадчыкам Гідраметэаралагічнай станцыі. Быў жанаты, меў дваіх дзяцей. Арыштаваны 3.11.1945 у Мінску па адрасе: зав. 1-ы Пугачоўскі, д. 14, кв. 1. Асуджаны 2.10.1946 за «супрацоўніцтва з нямецкімі акупантамі» да 7 гадоў папраўча-працоўных лагераў і 5 гадоў пазбаўлення правоў. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны прэзідыумам Мінскага абл. суда 14.2.1994. Асабовая справа Д. № 35850-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
Кр. геагр.: Рапановіч. Слоўнік геаграфічных назваў.
|
|
© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.