Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.  » Том III. Кнiга I  » ДЗЯТЛАЎ Яфім Георгіевіч 

ДЗЯТЛАЎ Яфім Георгіевіч

[1894, в. Рабава Віцебскага пав., цяпер Віцебскі р-н — ?], навуковец. З сялянскай сям’і. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Удзельнік 2-й сусветнай вайны. Падчас арышту працаваў загадчыкам Гідраметэаралагічнай станцыі. Быў жанаты, меў дваіх дзяцей. Арыштаваны 3.11.1945 у Мінску па адрасе: зав. 1-ы Пугачоўскі, д. 14, кв. 1. Асуджаны 2.10.1946 за «супрацоўніцтва з нямецкімі акупантамі» да 7 гадоў папраўча-працоўных лагераў і 5 гадоў пазбаўлення правоў. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны прэзідыумам Мінскага абл. суда 14.2.1994. Асабовая справа Д. № 35850-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.

Кр. геагр.: Рапановіч. Слоўнік геаграфічных назваў.

 


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".