Index » Reference books » Repressed literary men, scientists, educators, public and cultural figures of Belarus, 1794-1991. Volume I-III » Том III. Кнiга I » ВЕРАМЯЮК Архіп Рыгоравіч
[1891, в. Аўгустова Бельскага пав. Гродзенскай губ., цяпер Падляшскае ваяв., Польшча — 8.12.1937, Ленінград, НКВД], службовец. З бел. сялянскай сям’і. У 1918 уступіў у ВКП(б). Апошняе месца работы — начальнік Ленінградскага абл. ўпраўлення сувязі. Арыштаваны 30.10.1937 у Ленінградзе па адрасе: вул. Саюза Сувязі, д. 14, кв. 65. У сувязі з арыштам выключаны з ВКП(б). Асуджаны камісіяй НКВД і пракуратуры СССР 2.12.1937 як «член контррэвалюцыйнай шпіёнскай шкодніцкай арганізацыі» да ВМП. Расстраляны.
Кр.: Ленинградский мартиролог.
|
|
© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.