Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.  » Том III. Кнiга I  » ВЕРАМЯЮК Архіп Рыгоравіч 

ВЕРАМЯЮК Архіп Рыгоравіч

[1891, в. Аўгустова Бельскага пав. Гродзенскай губ., цяпер Падляшскае ваяв., Польшча — 8.12.1937, Ленінград, НКВД], службовец. З бел. сялянскай сям’і. У 1918 уступіў у ВКП(б). Апошняе месца работы — начальнік Ленінградскага абл. ўпраўлення сувязі. Арыштаваны 30.10.1937 у Ленінградзе па адрасе: вул. Саюза Сувязі, д. 14, кв. 65. У сувязі з арыштам выключаны з ВКП(б). Асуджаны камісіяй НКВД і пракуратуры СССР 2.12.1937 як «член контррэвалюцыйнай шпіёнскай шкодніцкай арганізацыі» да ВМП. Расстраляны.

Кр.: Ленинградский мартиролог.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".