Index » Reference books » Repressed literary men, scientists, educators, public and cultural figures of Belarus, 1794-1991. Volume I-III » Том III. Кнiга I » ГІЖЫЦКІ Баляслаў Адольфавіч
[1888, Магілёў — 4.11.1937, Адэса, НКВД], педагог. З сям’і шляхціца. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Выкладаў на ваеннай кафедры Адэскага індустрыяльнага інстытута. Быў жанаты. Арыштаваны ў Адэсе. Асуджаны пазасудовым органам НКВД 26.10.1937 за «ўдзел у контррэвалюцыйнай кулацкай арганізацыі» да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны трыбуналам Адэскай ВА 11.3.1958. Асабовая справа Г. № 8693-СН з фотаздымкам захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.
[From the book: vol. III, book 1, p. 303]
|
|
© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.