Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.  » Том III. Кнiга I  » ГІЖЫЦКІ Баляслаў Адольфавіч 

ГІЖЫЦКІ Баляслаў Адольфавіч

[1888, Магілёў — 4.11.1937, Адэса, НКВД], педагог. З сям’і шляхціца. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Выкладаў на ваеннай кафедры Адэскага індустрыяльнага інстытута. Быў жанаты. Арыштаваны ў Адэсе. Асуджаны пазасудовым органам НКВД 26.10.1937 за «ўдзел у контррэвалюцыйнай кулацкай арганізацыі» да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны трыбуналам Адэскай ВА 11.3.1958. Асабовая справа Г. № 8693-СН з фотаздымкам захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".