Index » Reference books » Repressed literary men, scientists, educators, public and cultural figures of Belarus, 1794-1991. Volume I-III » Том III. Кнiга I » КОЛПІКАЎ Мікалай Васілевіч
[1888, в. Мачын Саратаўскай губ., цяпер Расія — ?], навуковец. З сям’і святара. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Падчас арышту прафесар кафедры агульнай паталогіі БДУ. Арыштаваны 30.12.1930 у Мінску па адрасе: зав. Кpуглы, д. 9, кв. 1. Асуджаны паводле пастановы калегіі АДПУ СССР 29.1.1932 як «член контррэвалюцыйнай шкодніцкай арганізацыі ў сістэме Наpкамздpава БССР» да 5 гадоў папраўча-працоўных лагераў з канфіскацыяй маёмасці. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны судовай калегіяй па крымінальных справах Вярхоўнага суда БССР 27.7.1956. Асабовая справа К. № 6736-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
[From the book: vol. III, book 1, p. 499]
|
|
© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.