Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.  » Том III. Кнiга I  » КОЛПІКАЎ Мікалай Васілевіч 

КОЛПІКАЎ Мікалай Васілевіч

[1888, в. Мачын Саратаўскай губ., цяпер Расія — ?], навуковец. З сям’і святара. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Падчас арышту прафесар кафедры агульнай паталогіі БДУ. Арыштаваны 30.12.1930 у Мінску па адрасе: зав. Кpуглы, д. 9, кв. 1. Асуджаны паводле пастановы калегіі АДПУ СССР 29.1.1932 як «член контррэвалюцыйнай шкодніцкай арганізацыі ў сістэме Наpкамздpава БССР» да 5 гадоў папраўча-працоўных лагераў з канфіскацыяй маёмасці. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны судовай калегіяй па крымінальных справах Вярхоўнага суда БССР 27.7.1956. Асабовая справа К. № 6736-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".