Index » Reference books » Repressed literary men, scientists, educators, public and cultural figures of Belarus, 1794-1991. Volume I-III » Том III. Кнiга I » ДМІТРЫЧЭНКА Антон Ісакавіч
[1887, в. Літоўскае Люцынскага пав. Віцебскай губ., цяпер Лудзенскі р-н, Латвія — 18.9.1937, Ленінград, НКВД], службовец. З бел. сялянскай сям’і. У 1924 уступіў у ВКП(б). Падчас арышту старшыня Чырвонагвардзейскага раённага выканаўчага камітэта. Арыштаваны 3.8.1937 у Чырвонагвардзейску Ленінградскай вобл. па адрасе: вул. 25 Кастрычніка, д. 41, кв. 5. Выключаны з ВКП(б) у сувязі з арыштам. Асуджаны выязной сесіяй спецыяльнай калегіі Ленінградскага абл. суда ў Чырвонагвардзейск 1.9.1937 за «контррэвалюцыйную дзейнасць» да ВМП. Расстраляны.
Кр.: Ленинградский мартиролог.
Кр. геагр.: Административно-территориальное деление союзных республик.
|
|
© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.