Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.  » Том III. Кнiга I  » ДМІТРЫЧЭНКА Антон Ісакавіч 

ДМІТРЫЧЭНКА Антон Ісакавіч

[1887, в. Літоўскае Люцынскага пав. Віцебскай губ., цяпер Лудзенскі р-н, Латвія — 18.9.1937, Ленінград, НКВД], службовец. З бел. сялянскай сям’і. У 1924 уступіў у ВКП(б). Падчас арышту старшыня Чырвонагвардзейскага раённага выканаўчага камітэта. Арыштаваны 3.8.1937 у Чырвонагвардзейску Ленінградскай вобл. па адрасе: вул. 25 Кастрычніка, д. 41, кв. 5. Выключаны з ВКП(б) у сувязі з арыштам. Асуджаны выязной сесіяй спецыяльнай калегіі Ленінградскага абл. суда ў Чырвонагвардзейск 1.9.1937 за «контррэвалюцыйную дзейнасць» да ВМП. Расстраляны.

Кр.: Ленинградский мартиролог.

Кр. геагр.: Административно-территориальное деление союзных республик.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".