Index » Reference books » Repressed literary men, scientists, educators, public and cultural figures of Belarus, 1794-1991. Volume I-III » Том III. Кнiга I » ГУШЧА Якаў Мікалаевіч
[1881, в. Слабада Навагрудскага пав. Мінскай губ., цяпер Навагрудскі р-н Гродзенскай вобл. — 11.1.1938, Масква, «Камунарка», НКВД], вайсковец. З бел. сялянскай сям’і. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Падчас арышту памочнік інспектара Упраўлення марскіх сіл Чырвонай арміі. Арыштаваны 19.10.1937 у Маскве па адрасе: вул. Герцэна, д. 45, кв. 6. Асуджаны ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР 11.1.1938 за «шпіянаж» да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны пракуратурай Расіі 15.4.1992.
Кр.: Расстрельные списки: «Коммунарка».
Кр. геагр.: Рапановіч. Слоўнік геаграфічных назваў.
|
|
© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.