Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.  » Том III. Кнiга I  » ГУШЧА Якаў Мікалаевіч 

ГУШЧА Якаў Мікалаевіч

[1881, в. Слабада Навагрудскага пав. Мінскай губ., цяпер Навагрудскі р-н Гродзенскай вобл. — 11.1.1938, Масква, «Камунарка», НКВД], вайсковец. З бел. сялянскай сям’і. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Падчас арышту памочнік інспектара Упраўлення марскіх сіл Чырвонай арміі. Арыштаваны 19.10.1937 у Маскве па адрасе: вул. Герцэна, д. 45, кв. 6. Асуджаны ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР 11.1.1938 за «шпіянаж» да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны пракуратурай Расіі 15.4.1992.

Кр.: Расстрельные списки: «Коммунарка».

Кр. геагр.: Рапановіч. Слоўнік геаграфічных назваў.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".