Index » Reference books » Repressed literary men, scientists, educators, public and cultural figures of Belarus, 1794-1991. Volume I-III » Том III. Кнiга I » КІСЛЮК Станіслаў Зянонавіч
[17.5.1912, Кобрын Гродзенскай губ., цяпер Брэсцкая вобл. — ?], музыкант, брат Людвіга Кіслюка. З сям’і службоўца. Працаваў у кобрынскім кінатэатры. Арыштаваны 15.3.1940 у Кобрыне па адрасе: вул. 1-га Мая, д. 121. Асуджаны асобай нарадай пры НКВД 10.8.1940 як «член антысавецкай групіроўкі» да 8 гадоў папраўча-працоўных работ. Этапаваны ў Самарскі канцлагер НКВД Куйбышаўскай вобл. Вызвалены ў 1941 (хутчэй за ўсё, з Безымянскага канцлагера НКВД Куйбышаўскай чыгункі). Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны пракуратурай Брэсцкай вобл. 12.4.1989. Асабовая справа К. № 7564-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве УКДБ Брэсцкай вобл.
[From the book: vol. III, book 1, p. 492]
|
|
© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.