Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.  » Том III. Кнiга I  » КІСЛЮК Станіслаў Зянонавіч 

КІСЛЮК Станіслаў Зянонавіч

[17.5.1912, Кобрын Гродзенскай губ., цяпер Брэсцкая вобл. — ?], музыкант, брат Людвіга Кіслюка. З сям’і службоўца. Працаваў у кобрынскім кінатэатры. Арыштаваны 15.3.1940 у Кобрыне па адрасе: вул. 1-га Мая, д. 121. Асуджаны асобай нарадай пры НКВД 10.8.1940 як «член антысавецкай групіроўкі» да 8 гадоў папраўча-працоўных работ. Этапаваны ў Самарскі канцлагер НКВД Куйбышаўскай вобл. Вызвалены ў 1941 (хутчэй за ўсё, з Безымянскага канцлагера НКВД Куйбышаўскай чыгункі). Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны пракуратурай Брэсцкай вобл. 12.4.1989. Асабовая справа К. № 7564-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве УКДБ Брэсцкай вобл.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".