Index » Reference books » Repressed literary men, scientists, educators, public and cultural figures of Belarus, 1794-1991. Volume I-III » Том II » УСПЕНСКІ Яўген Канстанцінавіч
[18.10.1891, Вільня — 29.10.1937, Мінск, НКВД], фізік. У 1915 скончыў фізіка-матэматычны ф-т Маскоўскага ун-та. У 1915—20 выкладаў фізіку ў Бабруйскай гімназіі і Бабруйскім палітэхнікуме. З 1923 асістэнт, дацэнт кафедры фізікі педагагічнага ф-та БДУ. З 1929 дэкан фізіка-матэматычнага ф-та БДУ. У 1931—36 навуковы супрацоўнік Фізіка-тэхнічнага інстытута БелАН. Выключаны з КП(б)Б у кастр. 1935. З 1936 прафесар і загадчык кафедры фізікі Гомельскага педінстытута. Асноўныя працы ў галіне квантавай тэорыі, ядра атама, гісторыі і метадалогіі фізікі. Арыштаваны 20.6.1937. Ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР 28.10.1937 прыгавораны да расстрэлу. Рэабілітаваны 25.7.1957.
Кр.: НАРБ, ІКР.
Літ.: Возвращенные имена.
|
|
© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.