Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.  » Том II  » УСПЕНСКІ Яўген Канстанцінавіч 

УСПЕНСКІ Яўген Канстанцінавіч

[18.10.1891, Вільня — 29.10.1937, Мінск, НКВД], фізік. У 1915 скончыў фізіка-матэматычны ф-т Маскоўскага ун-та. У 1915—20 выкладаў фізіку ў Бабруйскай гімназіі і Бабруйскім палітэхнікуме. З 1923 асістэнт, дацэнт кафедры фізікі педагагічнага ф-та БДУ. З 1929 дэкан фізіка-матэматычнага ф-та БДУ. У 1931—36 навуковы супрацоўнік Фізіка-тэхнічнага інстытута БелАН. Выключаны з КП(б)Б у кастр. 1935. З 1936 прафесар і загадчык кафедры фізікі Гомельскага педінстытута. Асноўныя працы ў галіне квантавай тэорыі, ядра атама, гісторыі і метадалогіі фізікі. Арыштаваны 20.6.1937. Ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР 28.10.1937 прыгавораны да расстрэлу. Рэабілітаваны 25.7.1957.

Кр.: НАРБ, ІКР.

Літ.: Возвращенные имена.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".