Index » Reference books » Repressed literary men, scientists, educators, public and cultural figures of Belarus, 1794-1991. Volume I-III » Том II » СУПІНСКІ А.К.,
этнограф, археолаг. Даты нараджэння і смерці невядомы. У 1920-я г. працаваў у Ленінградзе, дзе разам з А.Сержпутоўскім папаўняў фонды этнаграфічнага аддзела Беларусі ў Рускім музеі. Праводзіў археалагічныя раскопкі на Віцебшчыне. Арыштаваны ў 1937. Памёр у зняволенні ў Архангельскай вобл.
Тв.: Магільнік каля в. Лятох // Віцебшчына. Віцебск, 1925. Т. 1; Белорусы. Л., 1930.
Літ.: Вяргей В.С. Археалагічная навука ў Беларускай ССР 1919—1941 гг. Мн., 1992; Інстытут беларускай культуры. Мн., 1993.
[From the book: vol. II, p. 249]
|
|
© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.