Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.  » Том II  » СУПІНСКІ А.К., 

СУПІНСКІ А.К.,

этнограф, археолаг. Даты нараджэння і смерці невядомы. У 1920-я г. працаваў у Ленінградзе, дзе разам з А.Сержпутоўскім папаўняў фонды этнаграфічнага аддзела Беларусі ў Рускім музеі. Праводзіў археалагічныя раскопкі на Віцебшчыне. Арыштаваны ў 1937. Памёр у зняволенні ў Архангельскай вобл.

Тв.: Магільнік каля в. Лятох // Віцебшчына. Віцебск, 1925. Т. 1; Белорусы. Л., 1930.

Літ.: Вяргей В.С. Археалагічная навука ў Беларускай ССР 1919—1941 гг. Мн., 1992; Інстытут беларускай культуры. Мн., 1993.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".