Index » Reference books » Repressed literary men, scientists, educators, public and cultural figures of Belarus, 1794-1991. Volume I-III » Том II » СТЭФАНОВІЧ Аляксандр Піліпавіч
[1905, Ашмяны — ?], журналіст. За членства ў БСРГ арыштаваны польскімі ўладамі ў 1927. У 1928 арганізаваў пастаноўку «Паўлінкі» Я.Купалы ў мяст. Гальшаны Ашмянскага пав., у якой выконваў ролю А.Быкоўскага. Перабраўся ў БССР. У 1933 працаваў рэдактарам газ. «Бальшавік Барысаўшчыны». Часта сустракаўся з Я.Купалам, які бываў у яго ў гасцях у Барысаве. Арыштаваны НКВД 30.10.1935; зняволены. Пасля вайны пасяліўся ў Вільні. Аўтар артыкулаў пра Я.Купалу: «Палымяны пясняр дружбы народаў» («Красное знамя», Ашмяны, 7—9.7.1977); «Пад уплывам песняра зямлі беларускай» («Успаміны пра Янку Купалу», 1982). Заслужаны работнік культурна-асветнай работы Літоўскай ССР.
Тв.: Stefanowicz A. Moje spotkanie z poetą; Polskie wiersze // Czerwony Sztandar. 1982. 17, 21 kwiet.
Літ.: Цвірка К. Стэфановіч Аляксандр // Янка Купала: Энцыкл. даведнік. Мн., 1986.
[From the book: vol. II, p. 246]
|
|
© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.