Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.  » Том II  » СТЭФАНОВІЧ Аляксандр Піліпавіч 

СТЭФАНОВІЧ Аляксандр Піліпавіч

[1905, Ашмяны — ?], журналіст. За членства ў БСРГ арыштаваны польскімі ўладамі ў 1927. У 1928 арганізаваў пастаноўку «Паўлінкі» Я.Купалы ў мяст. Гальшаны Ашмянскага пав., у якой выконваў ролю А.Быкоўскага. Перабраўся ў БССР. У 1933 працаваў рэдактарам газ. «Бальшавік Барысаўшчыны». Часта сустракаўся з Я.Купалам, які бываў у яго ў гасцях у Барысаве. Арыштаваны НКВД 30.10.1935; зняволены. Пасля вайны пасяліўся ў Вільні. Аўтар артыкулаў пра Я.Купалу: «Палымяны пясняр дружбы народаў» («Красное знамя», Ашмяны, 7—9.7.1977); «Пад уплывам песняра зямлі беларускай» («Успаміны пра Янку Купалу», 1982). Заслужаны работнік культурна-асветнай работы Літоўскай ССР.

Тв.: Stefanowicz A. Moje spotkanie z poetą; Polskie wiersze // Czerwony Sztandar. 1982. 17, 21 kwiet.

Літ.: Цвірка К. Стэфановіч Аляксандр // Янка Купала: Энцыкл. даведнік. Мн., 1986.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".