Index » Reference books » Repressed literary men, scientists, educators, public and cultural figures of Belarus, 1794-1991. Volume I-III » Том II » СЕРАФІМАЎ Васіль Сцяпанавіч
[1897–1972], педагог, дзяржаўны дзеяч, краязнавец. З 1925 быў загадчыкам Бабруйскага акруговага аддзела народнай адукацыі, з 1926 нам. загадчыка Мінскага акруговага аддзела народнай адукацыі. З 1930 у БелАН, старшыня Цэнтральнага бюро краязнаўства. Друкаваўся ў час. «Наш край». Пры ім вяліся пошукі нацдэмаў у краязнаўчым руху. У 1937 першы нам. наркама асветы БССР. Арыштаваны ў 1937; хутка вызвалены. У 1951 скончыў Акадэмію грамадскіх навук пры ЦК ВКП(б). Больш за 20 гадоў быў рэктарам Брэсцкага педагагічнага інстытута. У 1960-я г. напісаў успаміны пра Янку Купалу (друкаваліся ў час. «Полымя»).
Літ.: Кандыбовіч С. Разгром нацыянальнага руху ў Беларусі. Мн., 2000.
|
|
© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.