Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.  » Том II  » СЕРАФІМАЎ Васіль Сцяпанавіч 

СЕРАФІМАЎ Васіль Сцяпанавіч

[1897–1972], педагог, дзяржаўны дзеяч, краязнавец. З 1925 быў загадчыкам Бабруйскага акруговага аддзела народнай адукацыі, з 1926 нам. загадчыка Мінскага акруговага аддзела народнай адукацыі. З 1930 у БелАН, старшыня Цэнтральнага бюро краязнаўства. Друкаваўся ў час. «Наш край». Пры ім вяліся пошукі нацдэмаў у краязнаўчым руху. У 1937 першы нам. наркама асветы БССР. Арыштаваны ў 1937; хутка вызвалены. У 1951 скончыў Акадэмію грамадскіх навук пры ЦК ВКП(б). Больш за 20 гадоў быў рэктарам Брэсцкага педагагічнага інстытута. У 1960-я г. напісаў успаміны пра Янку Купалу (друкаваліся ў час. «Полымя»).

Літ.: Кандыбовіч С. Разгром нацыянальнага руху ў Беларусі. Мн., 2000.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".