Index » Reference books » Repressed literary men, scientists, educators, public and cultural figures of Belarus, 1794-1991. Volume I-III » Том II » РАМЕНСКІ Фёдар Яўграфавіч
[царкоўнае імя: Філарэт; 1880 — 1.11.1937, Мінск, НКВД], праваслаўны святар, епіскап Бабруйскі, архірэй Мінскай епархіі, рэлігійны і грамадскі дзеяч. Выконваў абавязкі вікарыя пры мітрапаліце Мелхіседэку. Рэктар Мінскай духоўнай праваслаўнай семінарыі. У 1922—27 прымаў удзел у беларусізацыі рэлігійнага жыцця праваслаўных беларусаў. Удзельнік з’езда прадстаўнікоў праваслаўнага духавенства і вернікаў Мінскай епархіі 9—10.7.1927. Адзін з ініцыятараў стварэння Беларускай аўтакефальнай праваслаўнай царквы. Спадкаемец Мелхіседэка. Пасля закрыцця вясной 1937 у Мінску апошняга каталіцкага храма дазволіў вернікам-католікам маліцца ў царкве св. Марыі Магдаліны. 28.7.1937 арыштаваны НКВД. Абвінавачаны ў стварэнні антысавецкай арганізацыі. Прыгавораны да смяротнага пакарання і расстраляны.
Літ.: Гарбінскі БРД; Синодик за веру и церковь Христову пострадавших в Минской епархии [1918—1951] / Составил священник Федор Кривонос. Киевиц, 1996; Dzwonkowski R. Losy duchowieсstwa katolickiego w ZSSR, 1917—1937: Martyrologium. Lublin, 1998.
|
|
© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.