Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.  » Том II  » РАМЕНСКІ Фёдар Яўграфавіч 

РАМЕНСКІ Фёдар Яўграфавіч

[царкоўнае імя: Філарэт; 1880 — 1.11.1937, Мінск, НКВД], праваслаўны святар, епіскап Бабруйскі, архірэй Мінскай епархіі, рэлігійны і грамадскі дзеяч. Выконваў абавязкі вікарыя пры мітрапаліце Мелхіседэку. Рэктар Мінскай духоўнай праваслаўнай семінарыі. У 1922—27 прымаў удзел у беларусізацыі рэлігійнага жыцця праваслаўных беларусаў. Удзельнік з’езда прадстаўнікоў праваслаўнага духавенства і вернікаў Мінскай епархіі 9—10.7.1927. Адзін з ініцыятараў стварэння Беларускай аўтакефальнай праваслаўнай царквы. Спадкаемец Мелхіседэка. Пасля закрыцця вясной 1937 у Мінску апошняга каталіцкага храма дазволіў вернікам-католікам маліцца ў царкве св. Марыі Магдаліны. 28.7.1937 арыштаваны НКВД. Абвінавачаны ў стварэнні антысавецкай арганізацыі. Прыгавораны да смяротнага пакарання і расстраляны.

Літ.: Гарбінскі БРД; Синодик за веру и церковь Христову пострадавших в Минской епархии [1918—1951] / Составил священник Федор Кривонос. Киевиц, 1996; Dzwonkowski R. Losy duchowieсstwa katolickiego w ZSSR, 1917—1937: Martyrologium. Lublin, 1998.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".