Index » Reference books » Repressed literary men, scientists, educators, public and cultural figures of Belarus, 1794-1991. Volume I-III » Том II » ПРОЗАР Кароль
[паміж 1759 і 1761 – 1.11.1841], дзяржаўны і ваенны дзеяч. Тытулаваў сябе графам на Хойніках (Оўруцкі пав.) і Астраглядавічах (Рэчыцкі пав.). У ВКЛ быў вялікім абозным (1787—94), маршалкам Трыбунала (1787). Падчас паўстання 1794 прызначаны Т.Касцюшкам генерал-маёрам і начальнікам узброеных сіл на Украіне, Палессі і анексаванай Расіяй частцы Беларусі. 18.7.1794 прызначаны нам. радцы Найвышэйшай нацыянальнай рады, яму падпарадкоўвалася Цэнтральная дэпутацыя ВКЛ. Знаходзіўся ў Вільні. Пасля падаўлення паўстання ў эміграцыі. Прыехаў у Расію ў 1802. У 1812 падтрымаў Напалеона і ўвайшоў у склад Часовага ўрада ВКЛ, быў старшынёй яго Скарбовага камітэта. З адступленнем французскага войска зноў выехаў у эміграцыю. Вярнуўся на Радзіму пасля царскага маніфеста ад 30.8.1814. З 1821 у Патрыятычным таварыстве. Арыштаваны ў 1826 па справе дзекабрыстаў. Вызвалены ў 1829.
Літ.: Iwaszkiewicz J. Litwa w roku 1812. Krakуw—Warszawa, 1912; PSB; ЭГБ, т. 5.
|
|
© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.