Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.  » Том II  » ПРОЗАР Кароль 

ПРОЗАР Кароль

[паміж 1759 і 1761 – 1.11.1841], дзяржаўны і ваенны дзеяч. Тытулаваў сябе графам на Хойніках (Оўруцкі пав.) і Астраглядавічах (Рэчыцкі пав.). У ВКЛ быў вялікім абозным (1787—94), маршалкам Трыбунала (1787). Падчас паўстання 1794 прызначаны Т.Касцюшкам генерал-маёрам і начальнікам узброеных сіл на Украіне, Палессі і анексаванай Расіяй частцы Беларусі. 18.7.1794 прызначаны нам. радцы Найвышэйшай нацыянальнай рады, яму падпарадкоўвалася Цэнтральная дэпутацыя ВКЛ. Знаходзіўся ў Вільні. Пасля падаўлення паўстання ў эміграцыі. Прыехаў у Расію ў 1802. У 1812 падтрымаў Напалеона і ўвайшоў у склад Часовага ўрада ВКЛ, быў старшынёй яго Скарбовага камітэта. З адступленнем французскага войска зноў выехаў у эміграцыю. Вярнуўся на Радзіму пасля царскага маніфеста ад 30.8.1814. З 1821 у Патрыятычным таварыстве. Арыштаваны ў 1826 па справе дзекабрыстаў. Вызвалены ў 1829.

Літ.: Iwaszkiewicz J. Litwa w roku 1812. Krakуw—Warszawa, 1912; PSB; ЭГБ, т. 5.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".