Index » Reference books » Repressed literary men, scientists, educators, public and cultural figures of Belarus, 1794-1991. Volume I-III » Том II » МІЛЕР Саламон Танхелевіч
[партыйныя псеўданімы: Шлёмка; Партыец; творчы псеўданім: І.Р.Валевіч; 10(22).12.1889, мяст. Кнышын Беластоцкага пав. Гродзенскай губ., цяпер горад Падляшскага ваяв., Польшча — 1.9.1937, Омск ?], дзеяч рэвалюцыйнага руху, публіцыст. Падчас рэвалюцыі 1905—07 камандзір атрада самаабароны ў Беластоку. Потым служыў у арміі. За арганізацыю салдацкага бунту ў 1910 арыштаваны. Уцёк з турмы. Эміграваў у ЗША, дзе ўдзельнічаў у прафсаюзным руху. Вярнуўся ў Расію пасля Лютаўскай рэвалюцыі 1917. Быў у Чырвонай гвардыі, потым у Чырвонай Арміі. У 1919 уступіў у РКП(б), загадваў секцыяй па рабоце сярод яўрэйскага насельніцтва Смаленскага гаркама РКП(б). У 1920 узначальваў Мінскі падпольны камітэт КП(б)Б. З 1921 на падпольнай рабоце ў Зах. Беларусі. З 1923 член ЦК, з 1926 член Бюро ЦК КПЗБ. У 1932—33 узначальваў Краявы сакратарыят ЦК КПЗБ. З 1933 у БССР, сакратар Бабруйскага райкама КП(б)Б. З 1936 у Омску на партыйнай і гаспадарчай рабоце. У атмасферы цкаванняў скончыў жыццё самагубствам.
Тв.: Першыя гады Кампартыі Заходняй Беларусі. Мн., 1935.
Літ.: ЭГБ, т. 5.
|
|
© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.