Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.  » Том II  » МІЛЕР Саламон Танхелевіч 

МІЛЕР Саламон Танхелевіч

[партыйныя псеўданімы: Шлёмка; Партыец; творчы псеўданім: І.Р.Валевіч; 10(22).12.1889, мяст. Кнышын Беластоцкага пав. Гродзенскай губ., цяпер горад Падляшскага ваяв., Польшча — 1.9.1937, Омск ?], дзеяч рэвалюцыйнага руху, публіцыст. Падчас рэвалюцыі 1905—07 камандзір атрада самаабароны ў Беластоку. Потым служыў у арміі. За арганізацыю салдацкага бунту ў 1910 арыштаваны. Уцёк з турмы. Эміграваў у ЗША, дзе ўдзельнічаў у прафсаюзным руху. Вярнуўся ў Расію пасля Лютаўскай рэвалюцыі 1917. Быў у Чырвонай гвардыі, потым у Чырвонай Арміі. У 1919 уступіў у РКП(б), загадваў секцыяй па рабоце сярод яўрэйскага насельніцтва Смаленскага гаркама РКП(б). У 1920 узначальваў Мінскі падпольны камітэт КП(б)Б. З 1921 на падпольнай рабоце ў Зах. Беларусі. З 1923 член ЦК, з 1926 член Бюро ЦК КПЗБ. У 1932—33 узначальваў Краявы сакратарыят ЦК КПЗБ. З 1933 у БССР, сакратар Бабруйскага райкама КП(б)Б. З 1936 у Омску на партыйнай і гаспадарчай рабоце. У атмасферы цкаванняў скончыў жыццё самагубствам.

Тв.: Першыя гады Кампартыі Заходняй Беларусі. Мн., 1935.

Літ.: ЭГБ, т. 5.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".