Index » Reference books » Repressed literary men, scientists, educators, public and cultural figures of Belarus, 1794-1991. Volume I-III » Том II » МАСЛОЎСКІ Мікалай Паўлавіч
[5.9.1905, в. Ялоўка Барысаўскага пав. Мінскай губ., цяпер Смалявіцкі р-н Мінскай вобл. — 27.11.1938, Мінск, НКВД], дзеяч рэвалюцыйнага руху ў Зах. Беларусі, публіцыст. З 1922 працаваў на чыгунцы. З 1926 — сакратар Смалявіцкага і Капыльскага райкамаў, з 1929 — Мінскага акруговага камітэта ЛКСМБ. З ліп. 1930 на падпольнай рабоце ў Зах. Беларусі. 1-ы сакратар КСМЗБ, з 1934 член Сакратарыята ЦК КПЗБ. У крас. 1935 вярнуўся ў Мінск, да канца 1936 працаваў у прадстаўніцтве ЦК КПЗБ ў Мінску. Арыштаваны 29.12.1937; 12.4.1938 прыгавораны да расстрэлу. Рэабілітаваны 4.2.1956.
Літ.: ЭГБ, т. 5.
|
|
© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.