Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.  » Том II  » МАСЛОЎСКІ Мікалай Паўлавіч 

МАСЛОЎСКІ Мікалай Паўлавіч

[5.9.1905, в. Ялоўка Барысаўскага пав. Мінскай губ., цяпер Смалявіцкі р-н Мінскай вобл. — 27.11.1938, Мінск, НКВД], дзеяч рэвалюцыйнага руху ў Зах. Беларусі, публіцыст. З 1922 працаваў на чыгунцы. З 1926 — сакратар Смалявіцкага і Капыльскага райкамаў, з 1929 — Мінскага акруговага камітэта ЛКСМБ. З ліп. 1930 на падпольнай рабоце ў Зах. Беларусі. 1-ы сакратар КСМЗБ, з 1934 член Сакратарыята ЦК КПЗБ. У крас. 1935 вярнуўся ў Мінск, да канца 1936 працаваў у прадстаўніцтве ЦК КПЗБ ў Мінску. Арыштаваны 29.12.1937; 12.4.1938 прыгавораны да расстрэлу. Рэабілітаваны 4.2.1956.

Літ.: ЭГБ, т. 5.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".