Index » Reference books » Repressed literary men, scientists, educators, public and cultural figures of Belarus, 1794-1991. Volume I-III » Том II » МАЁРАЎ Міхаіл Майсеевіч
[10(22).1.1890, в. Скародна Мазырскага пав. Мінскай губ., цяпер в. Скароднае Ельскага р-на Гомельскай вобл. — 20.1.1938, Масква, НКВД], паліт. дзеяч. Удзельнік рэвалюцыі 1905—07; член РСДРП(б) з 1906. За сваю дзейнасць неаднаразова арыштоўваўся ўладамі. У 1917 кіраўнік арганізацыі РСДРП(б) у Кіеве. З 1920 на партыйнай і дзяржаўнай рабоце ў Кіеве, Адэсе, Астрахані, Томску. Аўтар прац па гісторыі рэвалюцыйнага руху на Украіне. У 1930—32 наркам забеспячэння УССР. У 1932—33 сакратар Сярэднеазіяцкага бюро ЦК ВКП[б]. З 1934 нам. старшыні Цэнтрасаюза СССР. Арыштаваны і расстраляны ў 1938. Рэабілітаваны.
Літ.: ЭГБ, т. 5.
|
|
© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.