Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.  » Том II  » МАЁРАЎ Міхаіл Майсеевіч 

МАЁРАЎ Міхаіл Майсеевіч

[10(22).1.1890, в. Скародна Мазырскага пав. Мінскай губ., цяпер в. Скароднае Ельскага р-на Гомельскай вобл. — 20.1.1938, Масква, НКВД], паліт. дзеяч. Удзельнік рэвалюцыі 1905—07; член РСДРП(б) з 1906. За сваю дзейнасць неаднаразова арыштоўваўся ўладамі. У 1917 кіраўнік арганізацыі РСДРП(б) у Кіеве. З 1920 на партыйнай і дзяржаўнай рабоце ў Кіеве, Адэсе, Астрахані, Томску. Аўтар прац па гісторыі рэвалюцыйнага руху на Украіне. У 1930—32 наркам забеспячэння УССР. У 1932—33 сакратар Сярэднеазіяцкага бюро ЦК ВКП[б]. З 1934 нам. старшыні Цэнтрасаюза СССР. Арыштаваны і расстраляны ў 1938. Рэабілітаваны.

Літ.: ЭГБ, т. 5.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".