Index » Reference books » Repressed literary men, scientists, educators, public and cultural figures of Belarus, 1794-1991. Volume I-III » Том I » КІРКЕВІЧ Антон Паўлавіч
[1871 — 1.11.1937, Мінск, НКВД], праваслаўны святар, протаіерэй Мінскай епархіі, рэлігійны і грамадскі дзеяч. Скончыў духоўную праваслаўную семінарыю. У 1926 служыў у Мінскім кафедральным саборы. Удзельнік з’езда прадстаўнікоў праваслаўнага духавенства і вернікаў Мінскай епархіі 9—10.7.1927. Адзін з ініцыятараў стварэння Беларускай аўтакефальнай праваслаўнай царквы. У 2-й палове 1930-х г. служыў у царкве св. Марыі Магдаліны ў Мінску. 28.7.1937 арыштаваны НКВД. Прыгавораны да смяротнага пакарання і расстраляны.
Літ.: Гарбінскі БРД; Синодик за веру и церковь Христову пострадавших в Минской епархии (1918—1951) / Составил священник Федор Кривонос. 1996.
|
|
© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.