Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.  » Том I  » КІРКЕВІЧ Антон Паўлавіч 

КІРКЕВІЧ Антон Паўлавіч

[1871 — 1.11.1937, Мінск, НКВД], праваслаўны святар, протаіерэй Мінскай епархіі, рэлігійны і грамадскі дзеяч. Скончыў духоўную праваслаўную семінарыю. У 1926 служыў у Мінскім кафедральным саборы. Удзельнік з’езда прадстаўнікоў праваслаўнага духавенства і вернікаў Мінскай епархіі 9—10.7.1927. Адзін з ініцыятараў стварэння Беларускай аўтакефальнай праваслаўнай царквы. У 2-й палове 1930-х г. служыў у царкве св. Марыі Магдаліны ў Мінску. 28.7.1937 арыштаваны НКВД. Прыгавораны да смяротнага пакарання і расстраляны.

Літ.: Гарбінскі БРД; Синодик за веру и церковь Христову пострадавших в Минской епархии (1918—1951) / Составил священник Федор Кривонос. 1996.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".