Index » Reference books » Repressed literary men, scientists, educators, public and cultural figures of Belarus, 1794-1991. Volume I-III » Том I » ІЛЬІНСКІ Рыгор Андрэевіч
[23.3.1876, Санкт-Пецярбург — 1937], мовазнавец. Нарадзіўся ў сям’і выкладчыка семінарыі, які да 1870 працаваў на Украіне. Скончыў Пецярбургскую гімназію і гісторыка-філалагічны ф-т Пецярбургскага ун-та. У 1901—03 знаходзіўся ў замежнай навуковай камандзіроўцы. У 1909—15 прафесар Нежынскага гісторыка-філалагічнага інстытута, з 1916 — Юр’еўскага (Тартускага), у 1920—24 Саратаўскага, з 1927 — Маскоўскага ун-таў. Член-карэспандэнт Расійскай АН з 1921, АН СССР з 1925, Балгарскай АН з 1929, Польскай АН з 1930. Даследаваў параўнальную граматыку славянскіх моў, праславянскую мову, гісторыю і паходжанне славянскага пісьменства. Шэраг артыкулаў прысвяціў пытанням бел. мовы: «Блр. нетра = рас. «болото» трясина, дебри» (1928), «Аб канчатку –эй назоўнага склону адзіночнага ліку мужчынскага роду прыметнікаў і назоўнікаў ва ўсходнеславянскіх мовах наогул і беларускай паасобку» (1929). Арыштаваны ў 1937; расстраляны. Рэабілітаваны пасмяротна.
Тв.: Праславянская грамматика. Нежин, 1916.
Літ.: Булахов М.Г. Восточнославянские языковеды. Т. 2. Мн., 1977; Журавлев В.К. Г.А.Ильинский. М., 1962.
|
|
© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.