Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.  » Том I  » ІЛЬІНСКІ Рыгор Андрэевіч 

ІЛЬІНСКІ Рыгор Андрэевіч

[23.3.1876, Санкт-Пецярбург — 1937], мовазнавец. Нарадзіўся ў сям’і выкладчыка семінарыі, які да 1870 працаваў на Украіне. Скончыў Пецярбургскую гімназію і гісторыка-філалагічны ф-т Пецярбургскага ун-та. У 1901—03 знаходзіўся ў замежнай навуковай камандзіроўцы. У 1909—15 прафесар Нежынскага гісторыка-філалагічнага інстытута, з 1916 — Юр’еўскага (Тартускага), у 1920—24 Саратаўскага, з 1927 — Маскоўскага ун-таў. Член-карэспандэнт Расійскай АН з 1921, АН СССР з 1925, Балгарскай АН з 1929, Польскай АН з 1930. Даследаваў параўнальную граматыку славянскіх моў, праславянскую мову, гісторыю і паходжанне славянскага пісьменства. Шэраг артыкулаў прысвяціў пытанням бел. мовы: «Блр. нетра = рас. «болото» трясина, дебри» (1928), «Аб канчатку –эй назоўнага склону адзіночнага ліку мужчынскага роду прыметнікаў і назоўнікаў ва ўсходнеславянскіх мовах наогул і беларускай паасобку» (1929). Арыштаваны ў 1937; расстраляны. Рэабілітаваны пасмяротна.

Тв.: Праславянская грамматика. Нежин, 1916.

Літ.: Булахов М.Г. Восточнославянские языковеды. Т. 2. Мн., 1977; Журавлев В.К. Г.А.Ильинский. М., 1962.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".