Reference books of the writer, historian and scientist Leanid Marakou "Repressed public and cultural figures of Belarus"

Repressed literary men, scientists, educators, public and cultural figures of Belarus, 1794-1991. Volume I-III


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Index » Reference books  » Repressed literary men, scientists, educators, public and cultural figures of Belarus, 1794-1991. Volume I-III  » Том I  » ДУНЕЦ Хацкель Майсеевіч 

ДУНЕЦ Хацкель Майсеевіч

[крыптанімы: Д.Х.; Х.Д.; студз. 1897, Слонім Гродзенскай губ., цяпер Гродзенская вобл. — 29.10.1937, Мінск, НКВД], крытык, публіцыст. З 1920 у РКП(б); быў на партыйнай рабоце ў Віцебску. З 1926 жыў у Мінску. Публікаваўся з 1927. Быў нам. рэдактара яўрэйскай газ. «Октобэр», рэдактарам газ. «Літаратура і мастацтва»; адным з кіраўнікоў яўрэйскай секцыі СП БССР. У 1930—35 — нам. наркама асветы БССР. Сябра СП БССР з 1934. У сярэдзіне 1930-х г. абвінавачваўся ў трацкізме. У 1935 выключаны з партыі і зняты з усіх адказных пасад. Працаваў культработнікам на заводзе імя Кірава. Арыштаваны 8.6.1936; 27.8.1936 асуджаны на 5 гадоў лагераў; накіраваны ва Ухт-Пячорскі лагер. Зноў арыштаваны ў крас. 1937, дастаўлены ў Мінск і 28.10.1937 прыгавораны да расстрэлу. Рэабілітаваны ў 1967.

Літ.: Рашэнні парткома Наркамасветы і Саюза савецкіх пісьменнікаў па справе тав. Дунца: Пастанова бюро Мінскага гаркома КП(б)Б // ЛіМ. 1935, 23 лют.; БП, т. 2.


 
 

© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.

Web-Development - "Kasper-Studio"