Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.  » Том I  » ДУНЕЦ Хацкель Майсеевіч 

ДУНЕЦ Хацкель Майсеевіч

[крыптанімы: Д.Х.; Х.Д.; студз. 1897, Слонім Гродзенскай губ., цяпер Гродзенская вобл. — 29.10.1937, Мінск, НКВД], крытык, публіцыст. З 1920 у РКП(б); быў на партыйнай рабоце ў Віцебску. З 1926 жыў у Мінску. Публікаваўся з 1927. Быў нам. рэдактара яўрэйскай газ. «Октобэр», рэдактарам газ. «Літаратура і мастацтва»; адным з кіраўнікоў яўрэйскай секцыі СП БССР. У 1930—35 — нам. наркама асветы БССР. Сябра СП БССР з 1934. У сярэдзіне 1930-х г. абвінавачваўся ў трацкізме. У 1935 выключаны з партыі і зняты з усіх адказных пасад. Працаваў культработнікам на заводзе імя Кірава. Арыштаваны 8.6.1936; 27.8.1936 асуджаны на 5 гадоў лагераў; накіраваны ва Ухт-Пячорскі лагер. Зноў арыштаваны ў крас. 1937, дастаўлены ў Мінск і 28.10.1937 прыгавораны да расстрэлу. Рэабілітаваны ў 1967.

Літ.: Рашэнні парткома Наркамасветы і Саюза савецкіх пісьменнікаў па справе тав. Дунца: Пастанова бюро Мінскага гаркома КП(б)Б // ЛіМ. 1935, 23 лют.; БП, т. 2.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".