Index » Reference books » Repressed literary men, scientists, educators, public and cultural figures of Belarus, 1794-1991. Volume I-III » Том I » ДЗЯРГАЙ Сяргей Сцяпанавіч
[17.9.1907, Мінск — 25.12.1980, Мінск], паэт, перакладчык. У 1927 скончыў агульнаадукацыйныя курсы ў Мінску. Працягваць вучобу не змог з-за хваробы. Шмат займаўся самаадукацыяй. З 1934 працаваў карэктарам у друкарні газ. «Звязда». Арыштаваны 15.3.1935; прыгавораны да 3 гадоў пазбаўлення волі. Пасля вызвалення ў 1937 жыў на вёсцы. У 1938 у газ. «Літаратура і мастацтва» апублікаваны першы верш Дз. Зноў арыштаваны ў 1939; высланы ў Казахстан. Пасля вызвалення з 1941 жыў у Новабеліцы пад Гомелем. Падчас нямецкай акупацыі падтрымліваў сувязь з партызанамі, уваходзіў у падпольную антыфашысцкую групу. З 1946 жыў у Мінску. Член СП Беларусі з 1950. З 1951 працаваў загадчыкам аддзела паэзіі час. «Полымя». У 1953—67 адказны сакратар, загадчык аддзела літаратуры час. «Вожык». Першы зборнік «Вачыма будучыні» выйшаў у 1953. Лаўрэат Літаратурнай прэміі імя Я.Купалы (1964) за зборнік «Чатыры стыхіі» (1962). Перакладаў з польскай, рускай, украінскай моў. Пахаваны на Паўн. могілках Мінска.
Тв.: Выбр. Мн., 1967; Вершы. Мн., 1974; На вогненнай сцяжыне. Мн., 1977; Чатыры стыхіі. Мн., 1988.
Літ.: Яфімаў Ф. Чатыры стыхіі Сяргея Дзяргая // Полымя. 1970, № 11; БП, т. 2.
|
|
© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.