Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.  » Том I  » ДЗЯРГАЙ Сяргей Сцяпанавіч 

ДЗЯРГАЙ Сяргей Сцяпанавіч

[17.9.1907, Мінск — 25.12.1980, Мінск], паэт, перакладчык. У 1927 скончыў агульнаадукацыйныя курсы ў Мінску. Працягваць вучобу не змог з-за хваробы. Шмат займаўся самаадукацыяй. З 1934 працаваў карэктарам у друкарні газ. «Звязда». Арыштаваны 15.3.1935; прыгавораны да 3 гадоў пазбаўлення волі. Пасля вызвалення ў 1937 жыў на вёсцы. У 1938 у газ. «Літаратура і мастацтва» апублікаваны першы верш Дз. Зноў арыштаваны ў 1939; высланы ў Казахстан. Пасля вызвалення з 1941 жыў у Новабеліцы пад Гомелем. Падчас нямецкай акупацыі падтрымліваў сувязь з партызанамі, уваходзіў у падпольную антыфашысцкую групу. З 1946 жыў у Мінску. Член СП Беларусі з 1950. З 1951 працаваў загадчыкам аддзела паэзіі час. «Полымя». У 1953—67 адказны сакратар, загадчык аддзела літаратуры час. «Вожык». Першы зборнік «Вачыма будучыні» выйшаў у 1953. Лаўрэат Літаратурнай прэміі імя Я.Купалы (1964) за зборнік «Чатыры стыхіі» (1962). Перакладаў з польскай, рускай, украінскай моў. Пахаваны на Паўн. могілках Мінска.

Тв.: Выбр. Мн., 1967; Вершы. Мн., 1974; На вогненнай сцяжыне. Мн., 1977; Чатыры стыхіі. Мн., 1988.

Літ.: Яфімаў Ф. Чатыры стыхіі Сяргея Дзяргая // Полымя. 1970, № 11; БП, т. 2.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".