Index » Reference books » Repressed literary men, scientists, educators, public and cultural figures of Belarus, 1794-1991. Volume I-III » Том I » ГОФМЕЙСЦЕР Апалін Паўлавіч
[Апалон; 1825, Брэст — 1.7.1890, Галіцыя, Аўстра-Венгрыя], дзеяч рэвалюцыйнага руху, мемуарыст. Паходзіў з сям’і рускага афіцэра. Вучыўся ў Берлінскім ун-це, дзе быў членам студэнцкага канспіратыўнага гуртка. У 1846 спрабаваў узняць у Беларусі паўстанне (т. зв. «справа Рэра»). Арыштаваны. У 1848 публічна ганьбаваны ў Вільні, сасланы ў арыштанцкія роты (Орск, Арэнбург). З 1857 жыў пад наглядам паліцыі ў маёнтку Шастакова Брэсцкага пав. Падчас паўстання 1863—64 цывільны начальнік Гродзенскага, потым Брэсцкага ваяв. Арыштаваны ў 1864, сасланы на катаргу ў Сібір. З 1870-х г. жыў у Галіцыі. Вядома частка яго мемуараў у выглядзе ліста да А.Гілера (1882).
Тв.: Из письма А.Гиллеру // Общественно-политическое движение на Украине в 1863—1864 гг. Киев, 1964.
Літ.: Dubiecki M. Apolin Hofmeister, naczelnik wojewódstwa brzesko-litewskiego w powstaniu styczniowem // Ateneum Wileñskiе. 1923, № 2; ЭГБ, т. 3.
|
|
© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.