Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.  » Том I  » ГОФМЕЙСЦЕР Апалін Паўлавіч 

ГОФМЕЙСЦЕР Апалін Паўлавіч

[Апалон; 1825, Брэст — 1.7.1890, Галіцыя, Аўстра-Венгрыя], дзеяч рэвалюцыйнага руху, мемуарыст. Паходзіў з сям’і рускага афіцэра. Вучыўся ў Берлінскім ун-це, дзе быў членам студэнцкага канспіратыўнага гуртка. У 1846 спрабаваў узняць у Беларусі паўстанне (т. зв. «справа Рэра»). Арыштаваны. У 1848 публічна ганьбаваны ў Вільні, сасланы ў арыштанцкія роты (Орск, Арэнбург). З 1857 жыў пад наглядам паліцыі ў маёнтку Шастакова Брэсцкага пав. Падчас паўстання 1863—64 цывільны начальнік Гродзенскага, потым Брэсцкага ваяв. Арыштаваны ў 1864, сасланы на катаргу ў Сібір. З 1870-х г. жыў у Галіцыі. Вядома частка яго мемуараў у выглядзе ліста да А.Гілера (1882).

Тв.: Из письма А.Гиллеру // Общественно-политическое движение на Украине в 1863—1864 гг. Киев, 1964.

Літ.: Dubiecki M. Apolin Hofmeister, naczelnik wojewódstwa brzesko-litewskiego w powstaniu styczniowem // Ateneum Wileñskiе. 1923, № 2; ЭГБ, т. 3.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".