Index » Reference books » Repressed literary men, scientists, educators, public and cultural figures of Belarus, 1794-1991. Volume I-III » Том I » ВІР Васіль
[псеўданім С. Пінскі; ?, Піншчына — пасля 1991, Канада], педагог, журналіст, паліт. дзеяч. У 1920—30-х г. актыўна ўдзельнічаў у Беларускай сялянска-работніцкай грамадзе на Піншчыне, спрыяў Таварыству беларускай школы. У Пінску імкнуўся стварыць бел. газету, чаго не дазволілі ўлады. Быў рэпрэсаваны польскімі ўладамі. У вер. 1939 прымаў удзел у антыпольскім паўстанні на заходнебел. Палессі. Падчас нямецкай акупацыі арганізоўваў бел. школьніцтва на Піншчыне і Століншчыне, друкаваўся ў віленскай газ. «Беларускі голас». Прымаў удзел у бел. нацыянальным падполлі, арганізоўваў нацыянальную партызанку. У канцы 1943 арыштаваны СД у Пінску і высланы на прымусовую працу ў Германію. Напрыканцы 1940-х г. з Зах. Германіі выехаў у Канаду. Браў удзел у бел. жыцці, уваходзіў у рэдкалегію газ. «Беларускі голас» (Таронта, Канада), дзе выступаў як публіцыст, друкаваў успаміны.
Літ.: Ёрш С. Беларуская партызанка. Мн., 1999.
|
|
© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.