Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.  » Том I  » ВІР Васіль 

ВІР Васіль

[псеўданім С. Пінскі; ?, Піншчына — пасля 1991, Канада], педагог, журналіст, паліт. дзеяч. У 1920—30-х г. актыўна ўдзельнічаў у Беларускай сялянска-работніцкай грамадзе на Піншчыне, спрыяў Таварыству беларускай школы. У Пінску імкнуўся стварыць бел. газету, чаго не дазволілі ўлады. Быў рэпрэсаваны польскімі ўладамі. У вер. 1939 прымаў удзел у антыпольскім паўстанні на заходнебел. Палессі. Падчас нямецкай акупацыі арганізоўваў бел. школьніцтва на Піншчыне і Століншчыне, друкаваўся ў віленскай газ. «Беларускі голас». Прымаў удзел у бел. нацыянальным падполлі, арганізоўваў нацыянальную партызанку. У канцы 1943 арыштаваны СД у Пінску і высланы на прымусовую працу ў Германію. Напрыканцы 1940-х г. з Зах. Германіі выехаў у Канаду. Браў удзел у бел. жыцці, уваходзіў у рэдкалегію газ. «Беларускі голас» (Таронта, Канада), дзе выступаў як публіцыст, друкаваў успаміны.

Літ.: Ёрш С. Беларуская партызанка. Мн., 1999.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".