Index » Reference books » Repressed literary men, scientists, educators, public and cultural figures of Belarus, 1794-1991. Volume I-III » Том I » БУДКЕВІЧ Барбара
[Budkiewiczowa Barbara; з Цеханоўскіх; 20.11(2.12).1886, маёнтак Глухавец Мсціслаўскага пав. Магілёўскай губ. — 21.8.1937, НКВД], гісторык. Паходзіла са шляхецкай сям’і. З 1904 працавала на варшаўскай фабрыцы. Дзяячка ППС, з 1906 — ППС-лявіцы. Арыштоўвалася царскімі ўладамі ў 1906 і 1909. Вывучала эканоміку ва ун-це Nouvelle ў Бруселі. З 1913 у Пецярбургу. Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі працавала ў Польскім нацыянальным камісарыяце пры Наркамнацы РСФСР. У 1921—23 кіраўнік польскіх сектараў Камуністычнага ун-та імя Свярдлова і Камуністычнага ун-та нацыянальных меншасцей Захаду. У 1926—30 выкладчык гісторыі ВКП(б) у Камуністычным ун-це Беларусі. З 1931 навуковы супрацоўнік польскага сектара, вучоны сакратар Інстытута польскай пралетарскай культуры АН БССР. Арыштавана і расстраляна ў 1937. Рэабілітавана ў 1956.
Тв.: Ruch robotniczy w Królestwie Polskim w latach 1870—1890. Cz. 1. Mińsk, 1934.
Літ.: Горяинов А. Славяноведы — жертвы репрессий 1920—1940-х годов: Некоторые неизвестные страницы из истории советской науки // Советское славяноведение. 1990, № 2; SHP; ЭГБ, т. 2.
|
|
© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.